Вы тут

Памёр знакаміты амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг

Ларs Кінг / CNN

Ва ўзросце 87 гадоў памёр знакаміты амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг. Пра гэта паведамляе яго афіцыйнага старонка ў Twitter.

У пачатку студзеня стала вядома, што Кінга шпіталізавалі са станоўчым тэстам на COVID-19.

Лоўрэнс Харві Зэйгер (сапраўднае імя Лары Кінга) нарадзіўся 19 лістапада 1933 года ў раёне Нью-Ёрка Брукліне ў габрэйскай сям'і эмігрантаў з Аўстрыі і Беларусі.

У журналістыцы пачаў працаваць з 1957 года: спачатку на радыё, а пасля на тэлебачанні. За сваю кар'еру ён правёў больш за пяцьдзесят тысяч інтэрв'ю з палітыкамі, спартоўцамі, артыстамі і іншымі знакамітасцямі.

Знакаміты адказ Уладзіміра Пуціна "Яна патанула" 8 верасня 2000 года быў агучаны менавіта на пытанне Лары Кінга пра тое, што здарылася з падводнай лодкай "Курск".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.