Вы тут

Памёр заснавальнік гурта Motorhead Лэмі Кілмістэр

Ва ўзросце 70 гадоў памёр Лэмі Кілмістэр, лідар і заснавальнік брытанскага рок-гурта Motorhead. Па словах яго сваякоў, якія перадае BBC, у музыкі была вельмі агрэсіўная форма раку.

На афіцыйнай старонцы гурта ў фэйсбуку паведамляецца, што хвароба выявілася ў Лэмі толькі 26 снежня.

There is no easy way to say this…our mighty, noble friend Lemmy passed away today after a short battle with an extremely...

Опубликовано Official Motörhead 28 декабря 2015 г.

Ян Кілмістэр, які ўзяў сабе псеўданім Лэмі, нарадзіўся ў 1945 годзе. У 1975-м ён стварыў гурт Motorhead. Да 2015 года Лэмі заставаўся адзіным музыкам з яе першага складу.

Motorhead — адзін з самых вядомых гуртоў, якія граюць у жанры хэві-метал. Лічыцца, што Motorhead стаялі каля вытокаў "новай хвалі брытанскага хэві-металу" канца 1970-х — пачатку 1980-х гадоў.

Сярод найбольш вядомых песень гурта — The Ace of Spades і Killed by Death.

Душат эмоции и слезы. Лемми умер. Не много осталось таких рокеров. Может и вообще, он последний был.

Опубликовано Александром Куллинковичем 28 декабря 2015 г.