Памёр бацька палітзняволенай Валерыі Касцюговай

Памёр бацька палітзняволенай Валерыі Касцюговай

Памёр бацька палітолага, палітзняволенай Валерыі Касцюговай. Пры гэтым сітуацыя ў сям'і жахлівая, піша ў сацсетках яе дачка Анастасія:

"Сёння памёр мой дзядуля, і ў яго фактычна няма сваякоў, якія могуць яго пахаваць. Маці ў турме, я ў эміграцыі, бабуля памерла, яго сын, мой дзядзька, таксама памёр даўно. Мой бацька памірае ад раку, і ў мяне пачынаюць заканчвацца сваякі, з якімі я магу пагаварыць".

Валерыю Касцюгову затрымалі 30 чэрвеня 2021 года. Яе вінавацяць у закліках да захопу ўлады і змове. Палітолагу пагражае да 12 гадоў зняволення. Жанчыну трымаюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі