Вы тут

Паміж ЕС і ЕАЭС — хто каму пудрыць мазгі і навошта?

Аляксандр Класкоўскі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Бягучы тыдзень выдаўся багатым на скандалы і двухсэнсоўныя заявы. Спачатку мы даведаліся, што калі цэны растуць, а сума кампенсацыі зніжаецца, то гэта не падвышэнне ці паніжэнне, а проста “змена” гэтых самых цэн на бензін ці сумы кампенсацыі за брудную нафту. Потым былі танцы дэлегацыі Еўрапарламента і беларускіх парламентарыяў, якія так і не скончыліся іх сустрэчай. А кропку паставіў кіраўнік Беларусі сваімі развагамі пра ЕАЭС у стылі “ну што гэта за саюз такі!”.

Ці можна казаць, што чарговая беларуска-расійская “нафтавая вайна” скончылася і хто ў ёй “першы міргануў”? Па чыёй віне так і не адбылася сустрэча дэпутатаў Еўрапарламента і Палаты прадстаўнікоў і якія наступствы гэта будзе мець? Што стаіць за выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі наконт ЕАЭС?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік інфармагенцтва БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.