Памер дапамогі па доглядзе за дзіцем могуць павялічыць

Памер дапамогі па доглядзе за дзіцем могуць павялічыць

Ва ўрадзе абмяркоўваюць магчымасць павысіць памер дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў. Пра гэта намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка распавёў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". У эфір інтэрв'ю выйшла ўвечары 24 лютага. 

Петрышэнка паведаміў, што ўжо ёсць адпаведныя разлікі наконт павелічэння дапамогі. Разам з тым ён адмовіўся называць канкрэтныя лічбы, бо яшчэ працягваецца распрацоўка дакумента.

Чыноўнік мяркуе, што гэтыя меры павінны дапамагчы вырашаць дэмаграфічныя пытанні. "Наш прэзідэнт казаў, што на нашай тэрыторыі павінна пражываць 20-30 мільёнаў, і над гэтай праблемай мы актыўна працуем", — патлумачыў ён. 

Асноўнай праблемай Петрышэнка лічыць даступнасць жылля. Ён нагадаў, што кіраўнік дзяржавы загадаў ураду да 2021 года вырашыць кватэрнае пытанне ўсіх шматдзетных сем'яў, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Вырашыць гэтую задачу, на думку Петрышэнкі, рэальна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі