Вы тут

Палітзняволеная Наталля Хершэ адзначае дзень нараджэння

Наталля Хершэ / twitter.com/swissambbelarus

Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ святкуе дзень нараджэння ў сераду. Ёй спаўняецца 52 гады.

Наталлю Хершэ затрымалі ў верасні 2020 года на жаночым маршы. У снежні яе асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за тое, што яна сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПу.

За кратамі жанчына адмаўлялася шыць форму для сілавікоў, была пакараная штрафным ізалятарам. Нядаўна яе перавялі ў магілёўскую турму з гомельскай жаночай калоніі. 

Тройчы Наталлі Хершэ прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але яна адмовілася: "Напісаўшы на памілаванне, я растаптала б сябе духоўна".

Брат Наталлі Генадзь Касьян спецыяльна для Еўрарадыё запісаў віншаванне для сястры:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.