Палітзняволенага Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА на 10 сутак

Палітзняволенага Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА на 10 сутак

Палітзняволенага Ігара Банцэра адправілі ў ШІЗА на 10 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Прычынай стала тое, што Банцэр запісаў для журналістаў відэа пра ўмовы ўтрымання на "хіміі", дзе адбывае пакаранне, і паказаў, як яму праз краты перадаюць ежу. Гэта супрацоўнікі ПУАТ № 9 палічылі парушэннем рэжыму.

Рок-музыку Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года "хіміі" па абвінавачанні ў хуліганстве: ён станчыў без штаноў перад міліцыянтам. Падчас суда гродзенец трымаў сухую галадоўку ў СІЗА 16 сутак. У тэрмін "хіміі" яму залічылі час у СІЗА, і пасля пераліку (адзін дзень у СІЗА раўняецца двум дням "хіміі") яму заставалася сядзець восем месяцаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі