Палітычны крызіс у Турцыі: адзіны кадыдат на прэзідэнта адмовіўся ад гонкі
Міністр замежных справаў Турцыі Абдула Гюль адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы пасля таго, як аднапалатачны турэцкі парламент не здолеў правесці галасавання па выбары кіраўніка краіны з-за недахопу кворуму.
Нагадаю, у галасаванні ўзялі ўдзел менш 2/3 усіх дэпутатаў, і для выбару прэзідэнта не хапіла 10 галасоў.Турэцкі Канстытуцыйны суд прызнаў несапраўднымі вынікі першага туру галасавання, у якім удзельнікаў адзін кандыдат – Гюль.
Каб пераадолець палітычны крызіс, у суботу турэцкі парламент разглядае папраўкі да канстытуцыі, якія б дазволілі абіраць прэзідэнта ўсеагульнымі выбарамі, а не парламентам, як было дагэтуль.