Палітычны аналітык Арцём Шрайбман пакінуў Беларусь

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман пакінуў Беларусь. Прычына — "інтэрв'ю" Рамана Пратасевіча на ОНТ, дзе той сказаў, што Шрайбман дапамагаў парадамі у чаце, "які можна было назваць каардынацыйным штабам рэвалюцыі — Love Hata".

"Простае знаходжанне ў тым чаце шмат месяцаў назад, і гучныя заявы Пратасевіча цяпер, з вядучым, які асобна перапытаў пра мяне, — гэта пераход у зону некамфортнай рызыкі. Гэта пачуццё ўмацавалася, калі ў той самы вечар я ўбачыў нешта вельмі падобнае на "наружку" каля свайго пад'езда.

Не ведаю, ці пагражаў мне арышт. Інтэрв'ю Рамана пусцілі ў эфір, не затрымаўшы мяне напярэдадні, хоць я не хаваўся. Можа, і цяпер усё б скончылася, як паўгода таму, гэта значыць нічым. Але спакойна жыць і працаваць у краіне пры такіх ўводных далей было б складана. Таму давялося пайсці на вельмі некамфортна рашэнне — з'ехаць. Абедзве альтэрнатывы — СІЗА і штодзённае чаканне СІЗА — былі яшчэ горш, як для мяне, так і для блізкіх", — напісаў Шрайбман у сваім ТГ-канале.

Пры гэтым ён удакладняе, што ніякай крыўды за сказанае на Пратасевіча не трымае: "Мы не ведаем, які склеп у ЛНР і які лёс для яго дзяўчыны яму абмалявалі ў выпадку адмовы ад гэтага інтэрв'ю. Закладнікаў не судзяць ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі