Палітвязень Сяргей Ціханоўскі адзначае за кратамі 44-годдзе

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі адзначае за кратамі 44-годдзе. Летась ён быў асуджаны на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Ціханоўскі з канца траўня 2020 года.

"Дарагі Сяргей, піша ў сваім тг-канале Святлана Ціханоўская. — Гэта трэці твой дзень народзінаў, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто не стараўся, ім не забраць у цябе нас — тваю сям'ю, не забраць любоў Агніі і Карнея — ты ж бачыш іх малюнкі і лісты. Не забраць у цябе і падтрымку людзей, якія штодня ўжо больш за 800 дзён пішуць і пытаюцца, як ты. Беларусы ведаюць, што ты — герой, наш герой. І што мы павінны працягваць справу, якую ты пачаў... І два гады таму, і цяпер я раблю ўсё, што магу — найперш, каб вярнуць нам дом. А мой дом, Сяргей, — гэта ты".

Павіншаваць Сяргея Ціханоўскага можна па наступным адрасе: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183.

На відэа Еўрарадыё — як беларусы адзначалі дзень народзінаў Ціханоўскага ў Мінску ў жніўні 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.