Палітвязень Эдуард Бабарыка застаўся без адваката

Палітвязень Эдуард Бабарыка застаўся без адваката

Адвакат Ірына Варанкова не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі, такое рашэнне прыняў Мінюст на паседжанні атэстацыйнай камісіі.

Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыкі, якога разам з бацькам затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. З таго часу сын палітыка Віктара Бабарыкі знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Эдуарду прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры).

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 кастрычніка Віктар Бабарыка быў пазбаўлены апошняга з шасці адвакатаў. Дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў вырашыла выключыць з адвакатуры Яўгена Пыльчанку за "сістэматычныя парушэнні заканадаўства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі