Палітвязень Дзмітрый Кубараў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязень Дзмітрый Кубараў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Палітвязень Дзмітрый Кубараў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (гэты тэрмін і запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык). Такое рашэнне 24 сакавіка вынес суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Дзмітрый Лукашэвіч). Дызайнера абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў", паведамляе spring96.org.

У чым вінаваты Кубараў? Следства сцвярджае, што пасля прэзідэнцкіх выбараў жніўня 2020-га ён заклікаў людзей у інтэрнэце і афлайн да актыўнага ўдзелу ў "масавых беспарадках", сам іх арганізоўваў і ўдзельнічаў. Больш таго, ён "меў намер вырабіць “кактэйль Молатава”.

Дзмітрый Кубараў знаходзіцца за кратамі з 11 жніўня 2020-га. На судзе ён не прызнаў сваю віну і заявіў пра катаванні пасля затрымання.

"Для мяне гонар стаяць у адным шэрагу з такімі людзьмі, як Сяргей Ціханоўскі, Святлана Ціханоўская, Юрый Уласаў, Антон Бяленскі, Цапкала..., гаварыў палітвязень у апошнім слове. — Я не здзяйсняў тых злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі