Пагадненне аб часовых пастаўках нафты могуць падпісаць 30-31 снежня

Беларуска-расійскае пагадненне аб часовых пастаўках нафты ў 2010 годзе можа быць падпісанае ў Маскве 30-31 снежня. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын. У цяперашні час працягваюцца перамовы на гэты конт, інфармуе РИА "Новости".

БелаПАН нагадвае, што з пачатку 2010 года спыняецца дзеянне паніжаючага каэфіцыента на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, прадугледжаны пагадненнямі ад снежня 2007 года. Мінск зацікаўлены ў яго захаванні, але Масква з такім падыходам не згодная, бо лічыць, што расійская нафтаперапрацоўчая прамысловасць знаходзіцца ў менш выгадных умовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі