Падзеннем крана ў Мінску заняўся Следчы камітэт
На месцы падзення будаўнічага крана ў Маскоўскім раёне Мінска працуе следча-аператыўная група, паведамляе сайт Следчага камітэта.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося зранку 28 верасня. Вежавы кран зваліўся на новабудоўлю і жылы дом. Пры здарэнні пацярпеў 25-гадовы кранаўшчык. Як кажуць медыкі, яго жыццю нічога не пагражае.
Следчая група праводзіць комплекс мерапрыемстваў па высвятленні прычын таго, што адбылося. Апытваюцца відавочцы, адбіраецца і вывучаецца дакументацыя, якая мае дачыненне да будаўніцтва і арганізацыі тэхнікі бяспекі пры правядзенні работ.
Для каардынацыі дзейнасці следчай групы на месца падзей выехала кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Фота: sk.gov.by