Падзенне ў сферы IT Беларусі працягваецца

Сфера IT у Беларусі падае ўжо працяглы час / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Сфера IT у Беларусі падае ўжо працяглы час / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Тры сферы беларускай эканомікі — IT, транспарт і энергетыка — па-ранейшаму губляюць у аб'ёмах і ў ліпені зноў прадэманстравалі падзенне (гаворка пра сем месяцаў года) у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. IT прасела на 16%, транспарт — на 3,6%, энергетыка — на 1,3%. Прычым спад у сферы забеспячэння электраэнергіяй выглядае даволі дзіўным на фоне росту ў прамысловасці і будаўніцтве, адзначаюць эксперты рэсурсу "Нашы грошы".

Будаўніцтва ўпэўнена ідзе ў плюс ужо трэці месяц запар. За студзень-ліпень гэтая сфера падрасла ўжо на 7,2% да аналагічнага перыяду 2022 года. Апрацоўчая прамысловасць, якая адказвае за фарміраванне чвэрці ВУП краіны, вырасла на 8,6% да студзеня-ліпеня 2022 года. Гэтая галіна расце ўжо пяты месяц. На гэта ўплывае рост паставак за мяжу, а таксама дрэнныя паказчыкі мінулага года, калі паказчыкі сыходзілі ў мінус (7,5%) у адносінах да студзеня-ліпеня 2021-га. Гэта значыць "цяпер мы хутчэй можам казаць аб аднаўленні работы галіны, чым аб яе паўнавартасным росце", адзначаюць эксперты.

У плюс (у адносінах да студзеня-ліпеня 2022 года) таксама спрацавалі сельская гаспадарка, горназдабыўная прамысловасць і сфера гандлю. Нагадаем, што па выніках сямі месяцаў 2023 года ВУП Беларуси павялічыўся на 2,9% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Падение в сфере IT Беларуси продолжается
Тут і далей графікі www.ours.money
Падение в сфере IT Беларуси продолжается

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі