Падвойнага конкурсу ў ВНУ ў 2009 годзе не будзе

Падвойнага конкурсу ў ВНУ ў 2009 годзе не будзе. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў. Улетку 2009 года 11-гадовую сярэднюю агульнаадукацыйную школу скончаць 106 тыс. 958 выпускнікоў. Адзначым, што сёлета колькасць юнакоў і дзяўчат, якія атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі, дасягнула 89 тыс. 782 чалавекі. Так што павелічэнне ліку выпускнікоў у два разы — гэта неабгрунтаваныя здагадкі, падкрэсліў Анатоль Рубінаў.

Навучанне сёлета ва ўсіх школах Беларусі будзе праводзіцца па адзінай, універсальнай праграме.

Вучні пачатковай, базавай і старэйшай ступеняў школы будуць вучыцца пяць дзён, а ў шосты школьны дзень будуць наведваць гурткі, спартовыя секцыі, грамадскія мерапрыемствы. Адзіная абавязковая праграма будзе займаць 5-6 урокаў у дзень. Пры гэтым у 2008/2009 навучальным годзе для навучэнцаў выпускных класаў базавай і сярэдняй школы будзе ўведзены 6-дзённы навучальны тыдзень.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі