Вы тут

Падрабязнасці аварыі ў Мінску: адзін загінулы і трое параненых

ДТЗ у мінскім Уруччы / Прэс-служба МУС

Прэс-служба МУС паведаміла падрабязнасці смяротнай аварыі, якая адбылася 7 кастрычніка ў мінскім мікрараёне Уручча. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля "Форд" ехаў з мікрараёна Уручча на выезд з Мінска ў крайняй левай паласе. Па словах відавочцаў, ён хацеў развярнуцца на сустрэчную паласу руху. Пры гэтым ён урэзаўся ў мікрааўтобус "Мерсэдэс", які ехаў па сустрэчнай паласе. Ад удары "Форд" развярнула на дарозе, і ён сутыкнуўся з другім "Мерсэдэсам". Ад удару гэты "Мерсэдэс" таксама развярнула, і ён урэзаўся ў "Мазду".

Кіроўца "Форда" падчас ДІЗ загінуў на месцы, пасажыр шпіталізаваны. Таксама медыкі шпіталізавалі кіроўцу і пасажыра лёгкага "Мерсэдэса". Кіроўца "Мазды" не пацярпела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.