Падлеткі, якія ўчынілі разню ў Пермі, спрабавалі скончыць жыццё самагубствам

Падлеткі, якія ўчынілі разню ў Пермі, спрабавалі скончыць жыццё самагубствам

Падлеткі, якія напалі ў Пермі на школьнікаў, спрабавалі скончыць жыццё самагубствам. Пра гэта заявіў старшы памочнік пракурора Матавіліхінскага раёна Пермі Аляксей Панамароў.

"Стан іх наступны: у аднаго пашкоджанні нязначныя ў раёне горла, у другога — больш цяжкія", — цытуе БЕЛТА словы старшага памочніка пракурора. Праваахоўнік дадаў, што абодва падлеткі жывыя.

Здарэнне ў пермскай школе №127 адбылося зранку 15 студзеня. Паведамлялася, што канфлікт узнік паміж вучнем школы і былым вучнем. Пры гэтым пацярпелі 15 чалавек, 12 з якіх былі шпіталізаваныя. У тым ліку былі шпіталізаваныя абодва завадатары бойкі з нажамі.

Суд Пермі арыштаваў на два месяцы абодвух падлеткаў. Іх вінавацяць у замаху на забойства па папярэдняй змове. Пасля выпіскі з лякарні іх перавядуць у СІЗА. Цяпер у лякарні падлеткі знаходзяцца ў розных палатах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі