Падчас пратэстаў у Вашынгтоне распісалі помнік Тадэвушу Касцюшку

Падчас пратэстаў у Вашынгтоне іх удзельнікі распісалі помнік Тадэвушу Касцюшку. Ён быў усталяваны больш за сто гадоў таму ў Лафает парку на Пенсільванія авеню недалёка ад Белага дома.

Тадэвуш Касцюшка — ураджэнец Слонімскага павета, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША. Ён не толькі кіраваў вызваленчым паўстаннем у Рэчы Паспалітай, але і ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў.

Сведкам вандалізму, які адбываўся ўначы, быў польскі журналіст Павел Жухоўскі. Зламыснікаў паліцыя не затрымала.

Польскі бок аператыўна адрэгаваў на здарэнне. Ужо ёсць спонсар, які прафінансуе аднаўленне помніка.

twitter.com/p_zuchowski

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.