Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі не менш за восем чалавек

Дзмітрый Міхальцэвіч, Дзмітрый Філіповіч, Мікалай Лосік

Дзмітрый Міхальцэвіч, Дзмітрый Філіповіч, Мікалай Лосік / "Вконтакте"

Сілавікі зладзілі хапун у Баранавічах і затрымалі не менш за восем чалавек. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

"Наша Ніва" апазнала некаторых з затрыманых. Адзін з іх — 37-гадовы Дзмітрый Міхальцэвіч. Ён стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-дансу ў горадзе, быў удзельнікам каманд F.S.C., B-BAXSTER, "Ваўкі", таксама перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе "Голас вуліцаў". Цяпер Міхальцэвіч трэніруе дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.

У лік затрыманых трапілі таксама 25-гадовы Дзмітрый Філіповіч, 32-гадовы Мікалай Лосік, 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і, як піша "Медыязона", 20-гадовы Іван Дрык. Хутчэй за ўсё, іх вылічылі па відэазапісах з пратэстаў.

Аднаго з затрыманых прымусілі на відэа ў слязах тэлефанаваць сваёй дзяўчыне і расказваць пра затрыманне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі