Пад Жодзінам ратавальнікі даставалі з машыны пацярпелага ў ДТЗ
Жодзінскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу кіроўцу, якога заціснула ў машыне пасля цяжкай аварыі. Здарэнне адбылося ўвечары 1 снежня на 34-м кіламетры аўтадарогі Р-53 Слабада — Навасады каля вёскі Залессе.
Тут сутыкнуліся лоб у лоб легкавікі “Волга” і “Фольксваген Пасат”.
Кіроўцу “Волгі” дэблакавалі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента і даставілі ў рэанімацыю. Мужчына атрымаў шэраг пашкоджанняў. Кіроўца “Фольксвагена” пацярпеў меней і яго паклалі ў лякарню на абследаванне, перадае прэс-служба МНС.
Фота з архіву