Пад Віцебскам дачніца знайшла 70 ртутных градуснікаў

Каля свайго лецішча, што знаходзіцца ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна, жыхарка абласнога цэнтра знайшла пакет з ртутнымі тэрмометрамі. Жанчына звярнула ўвагу на пакет, што ляжаў у хмызняку, яшчэ летам, але пацікавіцца, што там, вырашыла толькі днямі. Кабета вельмі спужалася, калі высветліла, што ўсё лета правяла побач з сямю дзесяткамі прамысловых ртутных тэрмометраў.

На шчасце, ўсе яны былі цэлымі, таму дэмеркурызацыю мясцовасці выратавальнікам праводзіць не давялося.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі