Пад Валожынам аўтобус Вільня — Кіеў насмерць збіў жанчыну

Пад Валожынам аўтобус Вільня — Кіеў насмерць збіў жанчыну

У ноч на 5 снежня ў Валожынскім раёне аўтобус насмерць збіў пешахода, паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама

Трагічнае здарэнне адбылося ў 00:30 на 53-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Гродна. Аўтобус Neoplan ехаў рэйсам Вільня — Кіеў. На неасветленым участку дарогі пад колы аўтобуса трапіла 35-гадовая жанчына. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы.

За рулём аўтобуса быў 58-гадовы грамадзянін Украіны. Паведамляецца, што мужчына быў цвярозы, прышпілены. Другі кіроўца на момант аварыі адпачываў. 

Жанчына, якую збіў аўтобус, была без флікераў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі