Пад украінскім Краматорскам ідзе бой

Падраздзяленне 95-й аэрамабільнай брыгады Узброеных Сіл Украіны, якая ўдзельнічае ў антытэрарыстычнай аперацыі, трапіла ў засаду.



Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка Цэнтра ваенна-аналітычных даследаванняў, каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.



Паводле папярэдніх звестак, баевікі з гранатамётаў знішчылі грузавік, які перавозіў боепрыпасы, пасля чаго завязаўся бой. Адначасова з Краматорска на аўтобусе на дапамогу баевікам прыбыло 30-40 баявікоў. На верталётах прыбыло падмацаванне і дэсантнікам.


У выніку сутычак сярод сілавікоў ёсць загінулыя і параненыя. Наконт стратаў сярод баевікоў інфармацыі няма.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі