Пад Слуцкам дзве машыны сутыкнуліся пасярод лесу

Пад Слуцкам дзве машыны сутыкнуліся пасярод лесу

24 сакавіка ў Нежаўскім лесе пад Слуцкам сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі, піша kurjer.info

Пасля сутыкнення на лясной дарозе кіроўцы аформілі еўрапратакол (г.зн., без ўмяшання ДАІ), бо шкода склала менш за 400 еўра. Пацярпелых пры здарэнні няма. 

Дарэчы, на лясной дарозе няма ні павышанага хуткаснага рэжыму, ні пешаходаў, якія раптоўна перабягаюць дарогу. Чаму машыны сутыкнуліся, незразумела. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі