Пад Мінскам праваахоўнікі арыштавалі амаль 260 трактароў (фота)

Пад Мінскам праваахоўнікі арыштавалі амаль 260 трактароў (фота)

Пад Мінскам у вёсцы Самахвалавічы стаяць 258 трактароў, выпушчаных на Мінскім трактарным заводзе. Як піша onliner.by, праваахоўнікі наклалі арышт на партыю тэхнікі, якая мусіла адправіцца ў Расію. Паведамляецца, што арышт быў накладзены месяц таму.

"Нам неабходна перавезці трактары з Мінска ў расійскае Таншалава. Па ўказаннях грузаатрымальнікаў мы павінны былі забраць іх на МТЗ, тут разгрузіць, праэкспедыраваць загрузку і давезці груз у месца прызначэння", — распавёў заснавальнік транспартнай кампаніі Віктар Шкот.

У праваахоўных органах пакуль не кажуць, з якой прычыны на тэхніку накладзены арышт.

Фота: onliner.by

Пад Мінскам праваахоўнікі арыштавалі амаль 260 трактароў (фота)
Пад Мінскам праваахоўнікі арыштавалі амаль 260 трактароў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі