Пад Мінскам пачалі будаваць новы цэнтр кіравання паветраным рухам (фота, відэа)
У Смалявіцкім раёне пачалі будаваць новы цэнтр кіравання паветраным рухам. Як заявіў прысутны на закладцы памятнай капсулы ў гонар пачатку будаўніцтва віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін, цэнтр пабудуюць за 2 гады (да канца 2018 года). Кошт праекту складае 87,5 млн рублёў, гэта сродкі "Белаэранавігацыі". Мяркуецца, што праект акупіцца за 8 гадоў, інфармуе БЕЛТА.
Па словах Калініна, з дапамогай новага цэнтру будзе павялічана прапускная здольнасць паветранай прасторы Беларусі, палепшыцца бяспека палётаў. Дарэчы, ён будзе абсалютна ідэнтычны падобным еўрапейскім цэнтрам.
Фота: БЕЛТА