Пад Дзяржынскам у ДТЗ загінуў пасажыр мікрааўтобуса

Пад Дзяржынскам у ДТЗ загінуў пасажыр мікрааўтобуса

У аўтааварыі ў Дзяржынскім раёне загінуў пасажыр мікрааўтобуса. ДТЗ адбылося 6 снежня каля 13.20 каля вёскі Юцкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца аўтамабіля "Фальксваген" ехаў у бок вёскі Крыштафова. Ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся. 69-гадовы пасажыр ад атрыманых пры ДТЗ траўмаў памёр на месцы здарэння. Яшчэ аднаго 46-гадовага пасажыра шпіталізавалі.

ДАІ падкрэслівае, што на аўтамабілі стаялі ўсесезонныя шыны. 

Праваахоўнікі пачалі па факце ДТЗ крымінальную справу за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў.

Пад Дзяржынскам у ДТЗ загінуў пасажыр мікрааўтобуса
Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі