Пад Буда-Кашалёвам загарэўся цеплавоз

У часе руху грузавога чыгуначнага саставу, які ішоў па маршруце Гомель — Асіповічы, адбылося ўзгаранне ў дызельным адсеку цеплавоза. Пасля ліквідацыі пажару ўвесь састаў перавялі на станцыю Уза. З Гомеля быў накіраваны рэзервовы цеплавоз.

Агнём пашкоджаная кабіна машыніста і электраправодка ў адсеку рухавіка. Пацярпелых няма.
Грузавы састаў не пацярпеў, паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі