Пад Брэстам ловяць "чупакабру", сярод яе ахвяраў — сотні курэй

Пад Брэстам ловяць "чупакабру", сярод яе ахвяраў — сотні курэй

Пад Брэстам ловяць "чупакабру", сярод яе ахвяраў — тры сотні курэй, індыкі. Невядомы драпежнік нападае на падворкі жыхароў вёскі Вялікія Матыкалы некалькі начэй. Ён можа зламаць нават плот, курэй не есць, толькі душыць, сабак не баіцца. Некалькі вяскоўцаў ужо напісалі заявы ў міліцыю.  Яны кажуць, што ў апошнія 15 гадоў падобнага яшчэ не здаралася.

Як інфармуе тэлеканал СТБ, мясцовыя ўлады не вераць у чуткі пра "чупакабру", схіляюцца да версіі пра бадзяжных сабак. Восем іх удалося злавіць. Чыноўнікі сцвярджаюць, што напады спыніліся. Вяскоўцы не вераць, што курэй душылі сабакі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі