Пад Барысавам два мікрааўтобусы ўрэзаліся ў МАЗ прыкрыцця дарожнікаў

Пад Барысавам два мікрааўтобусы ўрэзаліся ў МАЗ прыкрыцця дарожнікаў

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося 17 траўня, каля 16-й гадзіны, у Барысаўскім раёне. У аўтааварыі працярпелі тры аўтамабілі, паведамляе tut.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.

46-гадовы кіроўца Ford Transit ехаў у крайняй левай паласе па трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ у напрамку Брэста. На дарозе ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў МАЗ прыкрыцця дарожнікаў, які стаяў на паласе руху.

Мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў за "Фордам", таксама ўрэзаўся ў МАЗ. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся на дарозе. Яго 48-гадовы кіроўца ў аўтааварыі пацярпеў, але шпіталізацыя яму не спатрэбілася. 

А вось кіроўца Ford у ДТЗ атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі