Пад Баранавічамі перакуліўся мікрааўтобус, есць загінулы

Пад Баранавічамі перакуліўся мікрааўтобус, есць загінулы

Пад Баранавічамі перакуліўся грузавы мікрааўтобус. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкую абласную ДАІ, аварыя адбылася сёння ўдзень на 221-м км дарогі М1 Брэст-Мінск-мяжа Расіі. У ДТЗ адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін трапіў у лякарню з траўмамі. Абодва — жыхары пасёлка Жамчужны Баранавіцкага раёна.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Мяркуецца, што мікраатобус перакуліўся, бо ў яго лопнула кола.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі