Пачынаюцца слуханні па адным з самых дарагіх разводаў

У Вялікабрытаніі ў гэтыя хвіліны пачынаюцца судовыя слуханні па справе аб разводзе экс-удзельніка The Beatles Пола Макартні і Хізэр Мілс - адзін з самых дарагіх разводаў у брытанскай судовай практыцы, паведаміў лонданскі Каралеўскі суд.

На судовым паседжанні будзе вызначаная сума кампенсавання, якую павінен выплаціць Макартні пры разводзе. Яго стан, па некаторых даных, дасягае 825 млн фунтаў стэрлінгаў (каля $1,6 млрд). Па звестках брытанскіх СМІ, экс-бітлу, магчыма, прыйдзецца выплаціць былой жонцы каля 60 млн фунтаў стэрлінгаў.

65-гадовы Макартні і 39-гадовая Мілс абвясцілі пра невырашальныя праблемы ва ўзаемаадносінах у траўні мінулага года, пасля чатырох гадоў сумеснага жыцця.

Яны ўступілі ў шлюб у 2002 годзе, праз чатыры гады пасля смерці першай жонкі Макартні - Лінды. Ад першага шлюбу ў сэра Пола трое дзяцей: Мэры, Стэла і Джэймс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі