Па справе "масавых беспарадкаў" затрымалі студэнта БНТУ Івана Кавальчука

Па справе "масавых беспарадкаў" затрымалі студэнта БНТУ Івана Кавальчука

Студэнта-пяцікурсніка БНТУ Івана Кавальчука затрымалі ў аўторак, 21 сакавіка, па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў". Пра гэта стала вядома сёння, 24 сакавіка на прэс-канферэнцыі са сваякамі і блізкімі затрыманых, якая прайшла ў Мінску.

Аляксей Кавальчук паведаміў, што яго брат не ўваходзіў ні ў якія групы, не быў ні з кім звязаны. У студэнцкім пакоі Івана ў Студгарадку ў мінскім мікрараёне Пятроўшчына прайшоў ператрус. 

Па словах Аляксея, брат не разумеў, за што яго затрымліваюць і нават прасіў супрацоўнікаў КДБ даць яму ноўтбук, каб завяршыць напісанне дыпломнай работы. 

Аляксей Кавальчук кажа, што яго брата дагэтуль няма ні ў якіх спісах затрыманых. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі