Па просьбе яўрэяў Уотэрс замяніў долар на эмблему Мэрсэдэса

Былы басіст Pink Floyd Роджар Уотэрс пайшоў на саступкі яўрэйскім праваабаронцам, якія абвінавацілі музыку ў антысемітызме, паведамляе New Musical Express.  У канцы верасня яўрэйская праваабарончая арганізацыя "Антыдыфамацыйная ліга" заявіла, што відэашэраг, які выкарыстоўвае на канцэртах Уотерс, абражае яўрэяў. У прыватнасці, падчас выканання песні "Goodbye Blue Sky" на экраны манітораў праецырваліся выявы самалётаў, якія скідаюць бомбы ў выглядзе зоркі Давіда і знака долара. Праваабаронцы палічылі, што гэта відэа эксплуатуе памылковы стэрэатып пра сквапнасць яўрэяў.

У адказ Уотэрс папрасіў не шукаць у відэа схаваных сэнсаў, аднак падчас канцэрту 6 кастрычніка ў Нью-Ёрку музыка ўсё ж змяніў відэашэраг "Goodbye Blue Sky", замяніўшы знак долара на эмблему кампаніі Mercedes.

Верагодна, пасля гэтага праваабаронцы пакінуць былога ўдзельніка Pink Floyd у спакоі, бо падобна, стэрэатыпу пра тое, што габрэі вельмі любяць мэрсэдэсы, яшчэ не існуе. Але зараз прэтэнзіі да Уотэрса могуць з'явіцца ў кампаніі Mercedes.

Фота: pinkfloyd4u.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі