Озі заспявае з Metallica?

Спецыяльна да шоў, прымеркаванага да 25-гадовага юбілею Залы славы рок-н-рола, Metallica і Озі Осбарн падрыхтавалі сумесны нумар, - паведамляе ContactMusic. Былы лідэр Black Sabbath пацвердзіў гэтую інфармацыю, аднак падрабязнасці супрацоўніцтва пакінуў у сакрэце. Каментароў з боку ўдзельнікаў Metallica пакуль не паступала.

Сумесны выступ артыстаў адбудзецца 30-га кастрычніка на сцэне спартова-канцэртнага комплексу Madison Square Garden у Н’ю-Ёрку. Акрамя Осбарна і Metallica у гэты дзень выступяць U2, Арэта Франклін і Эрык Клэптан. Яшчэ адно шоў з нагоды юбілею Залы славы рок-н-рола адбудзецца 29-га кастрычніка. У гэты дзень на сцэну выйдуць Брус Спынгсцін і The E Street Band, Сайман і Гарфанкел, Пол Сайман сола, Стыві Ўандэр, а таксама Crosby, Stills, Nash & Friends.

Раней СМІ пісалі, што падрыхтоўкай шоў занятыя акцёр Том Хэнкс, выдавец і адзін з заснавальнікаў музычнага часопіса Rolling Stone Ян Уэнэр і галівудскі рэжысёр і сцэнарыст-“оскараносец” Кэмэран Кроў. Грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў на канцэрты, пойдуць у дабрачынны фонд.

Нагадаем, гурт Metallica быў ўведзены ў Залу славы рок-н-рола ў 2009 годзе, Black Sabbath – на тры гады раней.

Фота: news.rambler.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі