Озі Осбарн: я цалкам задаволены сваёй сольнай кар'ерай

Озі Осбарн (Ozzy Osbourne) разбурыў надзеі фэнаў на доўгачаканы рэюніан Black Sabbath. 61-гадовы рокер заявіў, што не мае аніякага жадання ўз'ядноўвацца з экс-калегамі, параўнаўшы сваю старую каманду з першым каханнем, пачуцці да якога даўно ўжо астылі. “Я не магу сказаць, што цалкам выключаю рэюніан Black Sabbath, - прызнаўся Озі. – Але зараз, як мне здаецца, няма ніводнага шанцу ўз'яднацца старым складам. Аднак хто ведае, што рыхтуе мне будучыня? Калі гэта мой лёс – выдатна, я не супраць”.

Нагадаем, што летась Озі падаў іск супраць гітарыста Black Sabbath Тоні Аёмі, абвінаваціўшы экс-калегу ў прысваенні права распараджацца гандлёвай маркай Sabbath. Так што шанцаў на ўз’яднанне гурта сапраўды мала.

Нагадаем, апошні раз Black Sabbath гастралявалі разам з Осбарнам у якасці фронтмэна ў 2005-м годзе, а апошні сумесны выступ “залатога” складу адбыўся на цырымоніі ўвядзення ў Залу Славы рок-н-ролу ў 2006-м.

Цяпер Озі Осбарн цалкам задаволены сваёй роляй сольнага артыста: музыка працуе ў студыі над чарговым альбомам, паслядоўнікам выпушчанага ў 2007-м годзе сольніка «Black Rain».

Фота: xl-xl.at.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі