Озі Осбарн хоча перадаць сваё цела навуцы

Былы лідар Black Sabbath Озі Осбарн вырашыў перадаць сваё цела навуцы для вывучэння.  61-гадовы Озі заявіў, што лічыць сапраўдным цудам той факт, што ён усё яшчэ жывы, паведамляе ContactMusic.

"Я - сапраўдны медыцынскі цуд! Я п'янстваваў сорак гадоў і нічога са мной не здарылася. Я напіваўся, вырубаўся, а затым ізноў усё паўтараў. Я лічу, што я павінен перадаць сваё цела лонданскаму Музею прыродазнаўства",- заявіў Осбарн.

Озі Обсарн на працягу многіх гадоў пакутаваў на алкагольную і наркатычную залежнасць, адолець якія музыку дапамагала жонка Шэран. Зараз Осбарн імкнецца весці здаровы лад жыцця.

Нагадаем, новы альбом Озі Обсарна "Scream" выйдзе 22 чэрвеня гэтага году. Пласцінка стане адзінаццатай у сольнай дыскаграфіі музыкі. У сувязі з выхадам дыска Озі, які размяняў сёмы дзясятак, зладзіў рэкламную кампанію - ён прыкінуўся васковай фігурай ў Музеі Мадам Цюсо і палохаў наведвальнікаў.

Фота: hookinmouth.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі