Оскараноснае "Сутыкнене" стане серыялам

Кінакампанія Starz Entertainment мае намер стварыць 13-серыйную тэлеверсію драмы "Сутыкненне" ("Crash") Пола Хагіса, якая атрымала ў 2006 годзе тры ўзнагароды "Оскар" Амерыканскай кінаакадэміі. Паводле паведамлення The Denver Рost, рэжысёрам серыяла выступіць Пол Хагіс.

Прэм'ера шматсерыйнага "Сутыкнення", здымкі якога будуць праходзіць у Лос-Анджалесе, запланаваная на 2009 год.

Вядома, што з акцёрскага складу ў тэлеверсіі "Сутыкнення" будзе заняты акцёр Дон Чыдл.

Нагадаю, што ў фільме ўсе героі з'яўляюцца прадстаўнікамі розных рас і сацыяльных пластоў. На працягу двух дзён больш за дзесятак персанажаў сутыкаюцца адзін з адным пры драматычных акалічнасцях.

Дадам, што ў гісторыі Галівуда гэта другі выпадак, калі кінастужка, якая атрымала "Оскара", ператвараецца ў тэлесерыял. Першым такім праектам была карціна "Душнай паўднёвай ноччу", якая атрымала пяць прэмій "Оскар" у 1967 годзе.

Цікава, што абодва фільмы - як "Сутыкненне", так і "Душнай паўднёвай ноччу" - прысвячаюцца тэме расізму ў ЗША.

Фота: www.gravity7.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі