“Океан Ельзи” сыграюць канцэрты ў “гарачых кропках” Украіны

Самаму вядомаму ўкраінскаму гурту “Океан Ельзи” ў 2014 годзе спаўняецца 20 год. Гэтую важную дату музыкі вырашылі адзначыць серыяй вялікіх юбілейных канцэртаў, якія пройдуць ў шасці ўкраінскіх гарадах на вялікіх пляцоўках.

Тур стартуе ў апошні дзень вясны ў горадзе, з якога пачалася гісторыя гурта. Канцэрт у Львове адбудзецца 31-га траўня на стадыёне "Арэна-Львоў", далей будзе Днепрапятроўск (7.06, стадыён "Метэор"), Харкаў (14.06, стадыён "Металіст"), Кіеў (21.06, НСК "Алімпійскі"), Данецк (два канцэрты: 25 і 26.06, Арэна "Дружба") і Адэса (стадыён "Чарнаморац").

Ужо вядома, што ў кіеўскім канцэрце возьмуць удзел музыкі з першага складу гурта — Павел Гудзімаў, Юрый Хустачка і Зміцер Шураў. Таксама анансаваны выступ спецыяльнага госця, імя якога арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.

Святаслаў Вакарчук, лідар ОЕ, адзначае:

"У гэтыя няпростыя часы, нам крайне важна быць разам. Мы б хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурта сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзясяткі гадоў".

Афіцыйны сайт гурта: www.okeanelzy.com

Білеты на канцэрты можна купіць онлайн на сайце kasa.in.ua. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі