Oasis вернуць фанатам грошы за “няякасны” канцэрт

Oasis папрасілі прабачэння ў сваіх фанатаў за “няякаснае” шоў у родным Манчэстэры, якое адбылося 4 чэрвеня. Доўгачаканы канцэрт на радзіме – першы за чатыры гады – быў сапсаваны сур'ёзнымі тэхнічнымі праблемамі, з-за якіх Oasis двойчы перапынялі выступ.

Праблемы пачаліся ўжо з першай песні: “Rock 'N' Roll Star” — тэхнікі сігналізавалі аб непаладках у працы генератара. Неўзабаве пасля вырашэння праблемы, саўндсістэма зноў зламалася.

Перапынак зацягнуўся ажно на 40 хвілін. Вярнуўшыся на сцэну, музыкі паабяцалі вярнуць грошы за квіткі ўсім, хто гэтага пажадае.

Калі ўлічыць, што на шоў прысутнічалі 70 тысяч гледачоў, а кошт квітка складаў 45 фунтаў стэрлінгаў, Oasis могуць уляцець на 3 мільёны фунтаў, перадае @Music.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі