Новыя выбухі ў Харкаве — гарыць будынак нацпаліцыі

Выбух у Харкаве прагрымеў каля 8 раніцы​ / @dsns_telegram
Выбух у Харкаве прагрымеў каля 8 раніцы​ / @dsns_telegram

У Харкаве раніцай у сераду зноў пачуўся выбух. Ён прагрымеў каля будынкаў мясцовых упраўленняў паліцыі і СБУ.  Пачаўся пажар, паведамляе @hromadske_ua 

Гэта быў ракетны ўдар, кажуць у дзяржслужбе па надзвычайных сітуацыях Украіны. На месцы працуюць ратавальнікі. Паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі тры чалавекі.

За апошнія суткі пры абстрэлах Харкава загінуў 21 чалавек, яшчэ 112 атрымалі розныя раненні. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка Харкаўскай АДА Алега Сінягубава паведамляе Reuters.  Горад атакавалі і днём, і ноччу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі