Новыя ракетныя ўдары ў Сірыі

Новыя ракетныя ўдары ў Сірыі

Новыя ракетныя ўдары былі зафіксаваныя ў Сірыі. Як піша “Новая газета”, з самалётаў была абстраляная сірыйская авіябаза Шайрат у правінцыі Хомс. Мясцовыя СМІ сцвярджаюць, што няма ні разбурэнняў, ні ахвяр. Больш таго, нібыта, сірыйцы збілі 9 ракет і нават абстралялі самалёты. Па іншай інфармацыі, атакі на Шайрат не было! Вось такія супярэчлівыя паведамленні з’яўляюцца ў СМІ.

Таксама ў ноч на 17 красавіка была абстраляная авіябаза Думайр каля Дамаска. Выданне Al Masdar піша, што тры ракеты выпусцілі ізраільскія самалёты. Звестак пра пацярпелых і разбурэнні няма. Як адзначае meduza.io, у момант удару там маглі быць расійскія вайскоўцы.

Прадстаўнікі Пентагона заявілі, што амерыканскія вайскоўцы ў ноч з 16 на 17 красавіка ніякіх аперацый у Сірыі не праводзілі. Ізраіль факт удараў не пацвердзіў. Раней ізраільскія ўлады тлумачылі авіяўдары па тэрыторыі Сірыі неабходнасцю сарваць перапраўку зброі праіранскаму руху ліванскіх шыітаў “Хэзбала” (яны ваююць на баку ўладаў Сірыі).

Як вядома, 14 красавіка авіяўдары ў Сірыі нанеслі ўзброеныя сілы ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Гэта быў адказ на хімічную атаку ў сірыйскім горадзе Дума. Захад усклаў адказнасць за яе на рэжым Башара Асада. Расія, якая падтрымлівае ўлады Сірыі, сцвярджае, што хімічнай атакі насамрэч не было. Ракеты былі накіраваныя на аб’екты ў раёне Дамаска і Хомса, якія могуць мець дачыненне да сірыйскай праграмы па стварэнні хімічнай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі