Новыя прафесіі і канкурэнцыя з робатамі: у ПВТ абмеркавалі будучыню рынку працы

Круглы стол у ПВТ / park.by
Круглы стол у ПВТ / park.by

У Парку высокіх тэхналогій прайшоў круглы стол "Рынак працы <і/ці> лічбавая эканоміка. Патрэбнае падкрэсліць". Кіраўніцтва ПВТ анансавала "грандыёзныя, фундаментальныя змены" на рынку працы "ў бліжэйшыя дзесяць гадоў і ў нашай краіне, і ва ўсім свеце". Кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі скептычна выказвалася пра 4-дзённы працоўны тыдзень: "Трэба думаць, што за гэтым стаіць. Ці не будуць працаўнікі ў гэтыя 4 дні працаваць па 12-14 гадзін?"

Цэнтральнай тэмай было тое, як у эпоху "лічбавай трансфармацыі" рынка занятасці павінна змяняцца працоўнае заканадаўства.

"Як быць з сацыяльнымі гарантыямі тых, хто працуе на фрылансе, а часам наогул без афармлення працоўных адносін? Што з пенсіямі, бальнічнымі, сацыяльнымі выплатамі?", — пытаўся старшыня ФПБ Міхаіл Орда. Прафсаюзы і ПВТ дамовіліся "вывучыць гэтыя пытанні", каб "своечасова выступіць з прапановамі".

Новые профессии и конкуренция с роботами: в ПВТ обсудили будущее рынка труда
Міхаіл Орда / park.by

Эксперты прагназуюць, што да 2025 года аўтаматызаванымі стануць больш за 50% працоўных працэсаў. З'явяцца прафесіі, якіх цяпер няма, накшталт праекціроўшчыка кіберарганізмаў. Некаторыя віды занятасці (напрыклад, "пілот дрона") ужо існуюць, але ў законах аб працы ніяк не адлюстраваныя.

"Ва ўмовах глабальнай лічбавізацыі людзі не павінны пакутаваць ад пастаяннай занятасці і працоўнай канкурэнцыі з робатамі і аўтаматызаванымі сістэмамі", — заўважае эксперт па міжнародным праве Маргарэт Кінар Нэлі.

28 студзеня 2020 года набыў моц абноўлены Працоўны кодэкс, дзе сярод іншага ўпершыню былі замацаваныя нормы аб дыстанцыйнай працы. Сёння яна запатрабаваная сярод супрацоўнікаў IT-сферы. Дарэчы, прафсаюзныя ячэйкі ўжо створаны ў двух дзясятках кампаній-рэзідэнтаў ПВТ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі