Новыя еўрапейскія амбасадары ў Беларусі — хто яны?

Новыя еўрапейскія амбасадары ў Беларусі — хто яны?

23 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з новым амбасадарам ФРГ Манфрэдам Хутэрэрам. Ён заменіць на гэтай пасадзе Петэра Дэтмара, які ўзначальваў дыпмісію ў Беларусі з 2015 года. 

Увогуле, гэтым летам у Мінску зменяцца адразу трое еўрапейскіх дыпламатаў. Новыя кіраўнікі таксама з’явяцца ў амбасадах Вялікабрытаніі і Еўрасаюза. Еўрарадыё распавядае, хто яны і чым займаліся да таго, як атрымалі працу ў Беларусі. 

 

Манфрэд Хутэрэр 

 

Новыя еўрапейскія амбасадары ў Беларусі — хто яны?

Нарадзіўся ў 1961 годзе, працуе дыпламатам з 1992-га. Вывучаў паліталогію, міжнародныя адносіны і ўсходнееўрапейскую гісторыю ў Мюнхенскім, Ленінградскім, Рэгенсбургскім і Гарвардскім універсітэтах. Хутэрэр — спецыяліст па ўсходняй Еўропе, ён нават з’яўляецца суаўтарам кніжкі “Усходняя Еўропа: выклікі, праблемы, стратэгіі”.

У Міністэрстве замежных спраў Германіі дыпламат доўгі час кіраваў 205-м аддзелам, які займаецца пытаннямі Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, СНД і адносінамі ЕС з краінамі Усходняй Еўропы. У 2013 годзе ён вёў перамовы з украінскімі ўладамі аб пераводзе былога прэм’ера Юліі Цімашэнка на лячэнне ў Германію. Гэта было адной з умоў працягнення дыялогу аб асацыяцыі з ЕС. Тады ж Хутэрэр упершыню пабываў у Беларусі.

З 2015 да 2019 года Манфрэд Хутэрэр быў амбасадарам Германіі ў Польшчы.

 

Жаклін Перкінс

Новыя еўрапейскія амбасадары ў Беларусі — хто яны?

Узначаліць амбасаду Вялікабрытаніі, замяніўшы на гэтай пасадзе Фіёну Гіб. Перкінс мае 30-гадовы досвед працы на розных дыпламатычных пасадах. Яна працавала ў Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі ў Лондане, а таксама ў амбасадах у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Егіпце, Бахрэйне. 

Перад місіяй у Беларусі з 2013 года была намесніцай амбасадара ў Кувейце. З 2018 года яна праходзіць моўную падрыхтоўку — вывучае рускую мову.

 

Дзірк Шубель

 

Новыя еўрапейскія амбасадары ў Беларусі — хто яны?

Нарадзіўся ў 1965 годзе ва Усходняй Германіі, але большую частку жыцця пражыў у ФРГ. На пасадзе амбасадара Еўрапейскага саюза ў Беларусі заменіць сваю суайчынніцу — немку Андрэа Віктарын

Раней Дзірк Шубель узначальваў упраўленне Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі і працаваў начальнікам аддзела двухбаковых адносін з краінамі “Усходняга партнёрства” Еўрапейскай службы знешніх сувязяў.

На гэтай пасадзе ён неаднаразова наведваў Мінск, апошні раз —  у ліпені 2018-га. Таксама Шубель узначальваў дэлегацыю Еўрапейскага саюза на пятым раўндзе дыялогу каардынацыйнай групы “Беларусь — ЕС" па правах чалавека.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі