Новым кіраўніком "Паспалітага рушэння" стаў Сяргей Бульба
![Сяргей Бульба](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/445221744_26000340052912825_6454524761566208554_n.jpg.webp?itok=L2Z4GJ0F)
Сяргей Бульба / facebook.com/siarhiej.bulba
Новым кіраўніком "Паспалітага рушэння" 17 чэрвеня стаў Сяргей Бульба, палітычны актывіст, заснавальнік “Белага легіёна”. Як паведамляе арганізацыя, у ёй пачаліся рэформы "з кіруючага складу".
Пра тое, што беларусы ствараюць у замежжы грамадскую арганізацыю "Паспалітае рушэнне", стала вядома ў пачатку восені 2022 года. Неўзабаве патрыятычна-спартыўную арганізацыю прызналі ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем".
Як паведамляе "Белсат", цяпер плануецца рэфармаванне арганізацыі ў "глабальны праект". "Нам трэба не толькі мілітарная структура, а менавіта дзяржаватворчая структура, — цытуе словы Бульбы тэлеканал. — Я бяру за прыклад свой досвед з “Белым легіёнам”, дзе мы не імкнуліся распавядаць нейкую ідэалогію... Мы разумелі, што мы гадуем захавальнікаў дзяржавы. Надпалітычных... То бок я бачу пашырэнне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.