Новы прэзідэнт Малдовы — прарасійскі палітык Ігар Дадон

Новый президент Молдовы — пророссийский политик Игорь Додон

Кандыдат ад Партыі сацыялістаў Ігар Дадон выйграў крэсла прэзідэнта Рэспублікі Малдова на наступныя чатыры гады, паведамляе zdg.md.

Паводле дадзеных ЦВК, ён набраў больш за палову сапраўдных галасоў у другім туры выбараў, г.зн. больш за 805 421 голас.

На выбарах 13 лістапада выйшлі галасаваць, паводле папярэдніх дадзеных, каля 1,65 млн чалавек. Адпаведна, больш чым палова з іх прагаласавала за лідара сацыялістаў.

У той жа час толькі 40% пратаколаў дыяспары былі апрацаваныя, а вынікі паказваюць, што Мая Санду набрала больш за 68% галасоў малдаўскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой.

Тым не менш 10 выбарчых участкаў застаюцца адкрытымі: 7 — у ЗША і 3 — у Канадзе.

Новый президент Молдовы — пророссийский политик Игорь Додон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі