Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага перавялі ў ПКТ

Алесь Беляцкі

Алесь Беляцкі

Палітвязню і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру-2022 Алесю Бяляцкаму зрабілі больш жорсткімі ўмовы знаходжання ў калоніі. Яго па надуманых прычынах змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пра гэта падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме "За дэмакратыю-2023" распавяла ягоная жонка Наталля Пінчук. Акрамя таго, да Бяляцкага ўжо працяглы час не пускаюць адваката.

"Сёння дамагацца безумоўнай свабоды для Алеся Бяляцкага, для ўсіх беларускіх палітычных зняволеных, дамагацца свабоды для Беларусі — гэта значыць адстойваць мірную будучыню Беларусі. І Украіны, і нашага рэгіёну, а значыць, і свету ў цэлым. Свабода — гэта мір", — заявіла Пінчук. Яе словы прыводзяць праваабаронцы.

Нагадаем, кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага абвінавацілі ў кантрабандзе і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У сакавіку 2023 года суд Ленінскага раёна прызначыў яму 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У траўні стала вядома, што Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію № 9 у Горках. Там ён працаваў на дрэваапрацоўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі