Ніякага рэферэндуму па пытанні будаўніцтва АКБ пад Брэстам не будзе

Ніякага рэферэндуму па пытанні будаўніцтва АКБ пад Брэстам не будзе

Ніякага рэферэндуму па пытанні будаўніцтва АКБ пад Брэстам не будзе. А чаму, феерычна патлумачыў падчас прамой лініі кіраўнік Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка.

"Магу параўнаць, як выхадзец з Гродзенскай вобласці, што мы пабудавалі БелАЭС, не праводзячы рэферэндуму, цытуе словы Шулейкі vb.by. — У Гродне будзе будавацца 2-я чарга азотна-тукавага камбіната, які ў разы несупаставімы па маштабах і ўплыву на навакольнае асяроддзе з акумулятарным заводам, і ніхто не праводзіць ніякіх рэферэндумаў!".

Мясцовы рэферэндум пра акумулятарны завод у Брэсце вясной 2020-га на фоне працяглых вулічных пратэстаў абяцаў правесці Аляксандр Лукашэнка (на відэа). Праціўнікі пабудовы прадпрыемства сабралі ініцыятыўную групу па яго правядзенні, але ім было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Кіраўнік Брэсцкай вобласці ў чарговы раз заявіў, што "на сённяшні дзень усе нарматыўныя паказчыкі, так званыя ГДК [гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі], якія атрымаў акумулятарны завод, адпавядаюць рэчаіснасці, і сёння выкіды не перавышаюць нават паловы ад уведзеных ГДК". Паводле слоў Юрыя Шулейкі, завод "стаіць на самым жорсткім экалагічным кантролі" і ён "пагрозы ніякай не нясе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі