Nine Inch Nails за тыдзень зарабілі 1.6 мільёна
Група Nine Inch Nails зарабіла 1,6 мільёна долараў толькі за першы тыдзень продажаў у Інтэрнэце свайго новага альбома "Ghosts I-IV", паведамляе Billboard. Альбом, які складаецца з 36 інструментальных трэкаў, быў выдадзены 2
сакавіка.
Кружэлка распаўсюджваецца выключна праз сайт калектыву, да таго ж прыхільнікі маюць магчымасць бясплатна запампаваць дзевяць трэкаў у высокай якасці альбо за пяць долараў запампаваць альбом цалкам.
8 красавіка альбом выйдзе на фізічным носьбіце. Падвойны дыск будзе каштаваць 10 долараў.
Для прасоўвання альбома ў Інтэрнэце гурт таксама стварыў уласны канал на рэсурсе YouTube, дзе мае намер паказваць аматарскія ролікі сваіх прыхільнікаў на кампазіцыі з "Ghosts I-IV".
Дадам, што кружэлка Ghosts I-IV не патрапіла ў хіт-парад Billboard, бо часопіс не ўлічвае Інтэрнэт-продажы. А лідэр Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар абвінаваціў брытанцаў у "няшчырасці" за тое, што якасць mp3-файлаў іх альбома была занізкай.
Фота: fuseblog.typepad.com